Государственное учреждение

«витебский областной методический центр народного творчества»

Гуканне вясны

11 красавіка ў аграгарадке Калінаўка адбылося раённае свята народнага календара “Гуканне вясны”. Свята пачалося з тэатралізаванага шэсця ўдзельнікаў. Узначальвалі шэсце дзеці, якія неслі ў руках птушак і шпакоўні. Ідучы ў шэсце ўсе удзельнікі калектываў і госці спявалі абрадавыя песні.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы былі аформлены выставы работ народнай творчасці раённага Дома рамёстваў і работ фотаконкурса “Тут Радзімы маёй пачатак”. Майстры раённага Дома рамёстваў праводзілі майстар-клас па вырабу птушак з саломы. Працавала пляцоўка з гульнёвымі атракцыёнамі і салодкай ваты.

Тэатралізаванае прадстаўленне пачалося з абрада “Гуканне вясны”, якое прадаманстраваў народны фальклорны калектыў “Кудзеліца” раённага Дома культуры. Свой местачковы абрад “Гуканне вясны” таксама прадэманстравалі гледачам удзельнікі ўзорнага аматарскага аб’яднання “Глыбінка” Калінаўскага сельскага Дома культуры. Пасля выступлення калектываў на сцэнічнай пляцоўцы з’явілася прыгажуня “Вясна”, якая разам з гледачамі і ўдзельнікамі свята павязвала рознакаляровыя стужачкі на дрэвы, каб яны хутчэй зазелянелі. Таксама яны кармілі птушак і ладзілі шпакоўні на дрэвы, якія зрабілі ўдзельнікі калектываў народнай творчасці сельскіх Дамоў культуры ў межах правядзення раённага конкурсу “Подарите дом птице”. Пакуль “Вясна” разам з дзецьмі ладзілі шпакоўні народны фальклорны калектыў “Кудзеліца” з усімі жадаючымі гулялі ў гульні і вадзілі карагоды.

На прыканцы раённага свята “Гуканне вясны” удзельнікі запусцілі ў неба паветраныя шары з птушкамі, як сімвал хутчэйшага прылёта птушак і абуджэння прыроды. А калектывы мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры падарылі ўсім гледачам свае лепшыя канцэртныя нумары.